Беларуская Служба

Суд ануляваў продаж кватэры падазраванай па «экстрэмісцкім артыкуле»

19.08.2024 16:30
Следчы камітэт наклаў на кватэру арышт у мэтах, між іншым, забеспячэння магчымых маёмасных спагнанняў іг.д.
.
Кватэра. Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна задаволіў іск пракуратуры аб прызнанні несапраўднай здзелкі аб продажы кватэры падазронай па «экстрэмісцкім» артыкуле. Пра гэта паведамляецца на сайце Генпракуратуры.

Па версіі пракурораў, жанчына «садзейнічала экстрэмісцкай дзейнасці» ў 2021-2023 гадах. У снежні 2023 года ў дачыненні да яе была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яна з'ехала з Беларусі.

«Разумеючы супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў і непазбежнасці пакарання за іх, яна яшчэ ў красавіку 2021 года аформіла даверанасць на свайго брата для продажу кватэры, якая знаходзіцца ў яе ўласнасці. Мужчына ў сакавіку 2023 года заключыў дамову куплі-продажу кватэры, якая належыць сястры, са сваім бацькам. Як вынік - жылое памяшканне было прададзена за тры тысячы рублёў. Указаныя абставіны сведчаць аб фіктыўным характары заключанай здзелкі, якая была праведзена з мэтай пазбягання звароту спагнання на маёмасць абвінавачанай», - паведамілі ў пракуратуры.

У выніку пракуратура звярнулася ў суд, які задаволіў яе пазоў. Рашэнне суда набыло законную моц. Следчы камітэт наклаў на кватэру арышт у мэтах «забеспячэння магчымых маёмасных спагнанняў, спагнання даходу, атрыманага злачынным шляхам, забеспячэння спецыяльнай канфіскацыі», паведамляе reform.by.

аз

Затрымалі ксяндза Паўла Ярашэвіча

19.08.2024 10:03
У Беларусі затрымалі ксяндза Паўла Ярашэвіча з Пінскай дыяцэзіі. Ён у ізалятары трэці дзень.

У Мінску судзяць 12 фігурантаў у справе аб дыверсіі супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах

19.08.2024 11:45
Усіх фігурантаў абвінавачваюць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Частка падсудных не знаходзіцца ў Беларусі.