Беларуская Служба

На базе Калінкавіцкай бальніцы, гэта недалёка ад мяжы з Украінай, разгарнулі вайсковы шпіталь

24.08.2024 16:07
Імаверна, шпіталь разгорнуты ў рамках чарговых вучэнняў, паколькі ў ваколіцах не заўважна павелічэння вайсковай прысутнасці.
   .
Калінкавіцкая цэнтральная раённая бальніца.Фота з адкрытых крыіц

На базе Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы разгарнулі вайсковы шпіталь, паведамляе рэгіянальнае медыя Флагшток.

«Адзін з паверхаў ЦРБ днямі быў аддадзены пад вайсковы шпіталь», — паведаміла крыніца, звязаная з выканаўчай уладай раёна.

У прыёмнай наяўнасць шпіталя пацвердзілі, але падрабязнасці расказаць не змаглі.

Разам з тым у Гомелі, Мазыры, Зябраўцы не заўважна павелічэння вайсковай прысутнасці.

Імаверна, шпіталь быў разгорнуты ў рамках чарговых вучэнняў: у гэтыя дні ў Калінкавічах праходзяць заняткі па арганізацыі медыцынскага забеспячэння ў надзвычайных сітуацыях з удзелам ваеннага камісара Крываносава і начальніка медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння галоўнага ваеннага медыцынскага клінічнага цэнтра № 432 УС РБ Гурыновіча.

вх