Беларуская Служба

Пад Барысавам гарэў завод па вытворчасці аўтамабіляў «БЕЛДЖЫ»

05.09.2024 12:39
Машыны прыйшлося эвакуіраваць.
:
Фота: МНС Беларусі.

На тэрыторыі завода - вытворцы аўтамабіляў «БЕЛДЖЫ» пад Барысавам здарыўся пажар, паведамілі ў міністэрстве надзвычайных сітуацый. Прыйшлося эвакуіраваць аўтамабілі.

Пажар на тэрыторыі "БЕЛДЖЫ" у вёсцы Гараліца Барысаўскага раёна адбыўся 5 верасня. Работнікі прадпрыемства арганізавалі эвакуацыю аўтамабіляў.

Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. Пацярпелых няма.

«У выніку агнём пашкоджаныя стэлажы, складзеныя на іх дэталі, прызначаныя для ўтылізацыі (бракаваныя), і частка брызентавай сцяны ангара. Прычына пажару высвятляецца», - паведамілі ў МНС.

нг

Завод «БелДжы» ў Беларусі да красавіка прыпыняе дзейнасць

13.03.2022 15:59
Geely другі раз за бягучы год падняла кошты на ўсе машыны.

Кітай захапіў аўтамабільны рынак у Беларусі

12.04.2023 10:01
Ужо ў чэрвені 2022 года «Лада» саступіла месца кітайскаму брэнду «Джылі».