Беларуская Служба

Сёння ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу — дзень памінання памерлых

29.04.2025 11:29
У Беларусі афіцыйным выхадным днём Радаўніца стала ў 1991 годзе.
Могілкіjozefbabij/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу — дзень памінання памерлых. Наведванне могілак адбываецца на дзявяты дзень пасля Вялікадня. 

Радаўніца — адзін з галоўных памінальных дзён у праваслаўнай традыцыі, які адзначаецца ў аўторак на другі тыдзень пасля Вялікадня. 

У цэрквах у гэты дзень праходзяць паніхіды. У адрозненне ад іншых памінальных дзён, на Радаўніцу не прынята смуткаваць — памерлых узгадваюць светлай радасцю, верачы, што яны раздзяляюць з жывымі велікодную радасць. 

У Беларусі афіцыйным выхадным днём Радаўніца стала ў 1991 годзе.

вс