Беларуская Служба

У Варшаве пачынаецца IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету

23.05.2025 08:27
24 траўня — асноўны дзень канферэнцыі, прысвечаны ключавым тэмам, якія сёння хвалююць дыяспару
.
..

З 23 па 25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досведам. У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі не толькі панэльныя дыскусіі, але і праграму сайд-івэнтаў.

23 траўня праходзіць шэраг адкрытых да наведвання падзеяў. Гэта прэзентацыя даклада аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, круглы стол пра культурніцкую дыпламатыю, дыскусія пра фінансаванне культурніцкіх ініцыятываў. Таксама пройдзе сустрэча з Народнымі амбасадамі і сайд-івэнт «Масты без межаў» — воркшоп для супрацоўніцтва паміж беларускай моладдзю, дыяспарай і краінамі ЕС.

24 траўня — асноўны дзень канферэнцыі, прысвечаны ключавым тэмам, якія сёння хвалююць дыяспару:

Сацыяльна-гуманітарная салідарнасць і падтрымка палітвязняў і сем’яў загінулых добраахвотнікаў; праца ў групах: легалізацыя, культура, развіццё дыяспары; фандрайзінг-сесія; пазітыўныя прыклады дыяспаральных суполак; бліц-пытанні палітыкам.

У канферэнцыі возьме ўдзел і лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская, якая адкрые мерапрыемства, а таксама будзе прысутнічаць на шэрагу дыскусіяў.

ТГ С.Ціханоўскай/ав