Выбраная прэзідэнт Беларусі Святлана Ціханоўская расказала, што яе шантажавалі дзецьмі, каб выслаць з Беларусі пасля выбараў 2020 года. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю BBC.
На наступны дзень пасля выбараў Святлана Ціханоўская прыйшла ў Цэнтральную выбарчую камісію падаць заяву, датычную фальсіфікацый. Але там яе ўжо чакалі супрацоўнікі КДБ.
«Яны пачалі запалохваць, шантажаваць маімі дзецьмі. Казалі, што ведаюць, дзе яны знаходзяцца. Што я буду затрыманая. Што з імі зробяць у дзіцячым доме. Што я не ўбачу, як яны растуць (...). Гэта было дадатковым ціскам», – расказала лідарка беларускай апазіцыі.
«Я размаўляла з імі тры гадзіны. Прасіла: «Людзі хочуць перамен. Ім патрэбныя свабодныя выбары. Давайце, пачнём дыялог». Але яны былі ўпэўненыя, што калі прымусяць мяне з’ехаць, людзі не выйдуць на вуліцы», – распавяла Ціханоўская.
У выніку ціску і шантажу яна згадзілася пакінуць Беларусь. Паводле слоў Святланы Ціханоўскай, яе вывелі з ЦВК і далі на зборы 20 хвілін, а пазней адвезлі на мяжу з Літвой. «Я ўзяла толькі маленькі рукзак з дакументамі», – сказала палітык.
вс