Беларуская Служба

Паўторна арыштавалі аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава. Ён вызваліўся з калоніі вясной 2024

08.07.2025 13:52
Новае абвінавачванне — абраза Лукашэнкі.
 .
Іван Марозаў.Фота з адкрытых крыніц

Стала вядома пра паўторнае затрыманне блогера Івана Марозава. Як паведамляе ініцыятыва Dissidentby.com, яно адбылося ў чэрвені 2025 года. Цяпер Марозава абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі — артыкул 368 Крымінальнага кодэкса. У залежнасці ад часткі артыкула можа быць дасягаць пяці гадоў калоні.

Івану Марозаву 42 гады. У 2000-я ён вёў блог у Livejournal пад нікам hondurazian. Юрыст па адукацыі, Марозаў працаваў у IT-сферы, піша nashaniva.com.

Блогер быў арыштаваны ў студзені 2023 года. Атрымаў паўтара года зняволення за ўдзел у пратэстах. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове. Выйшаў на свабоду 17 красавіка 2024 года.

вх