Беларуская Служба

Польскае медыя дадалі ў «экстрэмісцкі» спіс Міністэрства інфармацыі

08.07.2025 17:17
8 ліпеня Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла ў чарговы раз Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
       1  2025       Kresy24.pl.
Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна ад 1 ліпеня 2025 года ў «экстрэмістычны» спіс ўключылі сайт Kresy24.pl.screenshot

Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна ад 1 ліпеня 2025 года ў «экстрэмістычны» спіс ўключылі сайт Kresy24.pl. Гэта інфармацыйны партал «Kresy24.pl – Wschodnia Gazeta Codzienna», які працуе з 2006 года і кіруецца няўрадавай арганізацыяй «Фонд свабоды і дэмакратыі». Рэсурс публікуе навіны з Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі, Азіі і краін Каўказа.

Экстрэмісцкім прызнаны і лагатып партала. Паводле апісання на сайце Мінінфарма, гэта «схематычная выява птушкі (арла) з каронай на галаве, а таксама надпіс «Kresy24.pl», выкананыя чырвона-шэрым колерам».

Рашэннем суда Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ад 2 ліпеня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаная старонка «ХАЙ ТАК TV» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/group/53723453915298).

«Хай Так TV» — гэта сатырычнае шоу на тэлеканале «Белсат», падчас якога ўдзельнікі абмяркоўваюць палітычныя і іншыя навіны Беларусі і свету. 

30 красавіка 2025 года «ХАЙ ТАК TV» уключылі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». На сайце МУС тэлешоу названае «структурным падраздзяленнем экстрэмісцкага фармавання «БЕЛСАТ tvBELSAT».

baj.media/вх