Беларуская Служба

У бальніцы ў Беларусі памерла бежанка, якую знайшлі на мяжы з Латвіяй

08.07.2025 18:16
Грамадзянка Эфіопіі, якую знайшлі на беларуска-латвійскай мяжы, памерла ў бальніцы.
-
Латвійска-беларуская мяжаPAP/Alexander Welscher

Уначы 2 ліпеня жыхар адной з прымежных вёсак Верхнядзвінскага раёна знайшоў збітую жанчыну-замежніцу і выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу. Жанчыну экстрана шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

«Пацярпелай аказалася 24-гадовая грамадзянка Эфіопіі. З дапамогай перакладчыка ахвяра расказала следчаму, што калі знаходзілася на тэрыторыі Латвіі, яе знайшлі пагранічнікі. Яны зламалі мабільны тэлефон безабароннай жанчыны, збілі яе і прымусілі ісці ў Беларусь», — заявілі ў СК.

Праз некалькі дзён жанчына памерла ў бальніцы.

Следчыя прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, каб устанавіць дакладную прычыну смерці. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

вх