Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Літвы

09.07.2025 11:01
Літоўскі бок запэўніў, што памежныя пераходы з Беларуссю застануцца адкрытыя для пасажырскага злучэння. 
Перамовы Святланы Ціханоўскай з міністрам унутраных спраў Літвы Уладзіславам Кандратовічамhttps://t.me/tsikhanouskaya

Беларуская лідарка правяла перамовы з міністрам унутраных спраў Літвы Уладзіславам Кандратовічам. Размова прайшла на беларускай мове, што падкрэсліла добразычлівае стаўленне літоўскага палітыка да беларускага народа. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел кіраўніца дэпартаменту Міграцыі Эвэліна Гудзінскайце і амбасадарка па асаблівых даручэннях Аста Андрыяўскене.

Міністр адзначыў: Літва працягне падтрымліваць беларусаў. Ціханоўская ў адказ падзякавала за паслядоўную падтрымку і выказала ўдзячнасць за рашэнні, якія палягчаюць жыццё беларусаў у Літве.

Падчас сустрэчы бакі ўзнялі такія ключавыя пытанні для беларусаў:

– праблемы пры атрыманні ЧВЖ і дакументаў. Беларуская лідарка прапанавала стварыць рабочую групу для аператыўнага вырашэння праблемаў. Міністар запэўніў, што кожны кейс разглядаецца індывідуальна, і кожнае рашэнне можа быць абскарджана праз суд.

– тэрміны замены аўтамабільных нумароў: Ціханоўская звярнулася з просьбай працягнуць іх.

Літоўскі палітык адзначыў, што «за год мяжу з Беларуссю перасякаюць каля 1,5 мільёнаў разоў і для Літвы вельмі важнае пытанне бяспекі», і запэўніў, што памежныя пераходы застаюцца адкрытыя для пасажырскага злучэння.

Крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай/юл