Беларуская Служба

Беларуская праваслаўная царква вярнула ў назву «Маскоўскі патрыярхат» пасля публічнай заўвагі з Масквы

08.08.2025 17:09
Сінод РПЦ публічна зрабіў заўвагу кіраўніцтву Беларускай праваслаўнай царквы.
    .
Мітрапаліт Беларускай праваслаўнай царквы Веніямін.church.by

Беларуская праваслаўная царква дадала ў сваю назву прыналежнасць да Маскоўскага патрыярхату.

На афіцыйным сайце БПЦ змянілі лагатып. Калі раней там было напісана «Беларуская праваслаўная царква», то цяпер назва стала даўжэйшай – «Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату», звяртае ўвагу «Хрысціянская візія».

«Беларуская праваслаўная царква» цяпер напісана ў дужках, як другаснае ў назве.

.  

Скрыншот «Хрысціянскай візіі»

У ліпені Сінод Расійскай праваслаўнай царквы нагадаў кіраўніцтву БПЦ, што ўсе назвы павінны змяшчаць фармулёўкі «Рускай праваслаўнай царквы» або «Маскоўскага патрыярхату».

вх