Беларуская Служба

Жонка зніклага Анатоля Котава не атрымала адказу ад уладаў Турцыі

03.09.2025 11:46
Анатоль Котаў знік у канцы жніўня. 
   (BSSF)              ,
Беларускі фонд спартыўнай (BSSF) заклікаў міжнародную спартыўную супольнасць і праваабарончыя арганізацыі тэрмінова звярнуць увагу на знікненне Анатоля Котава, абаронцы правоў беларускіх спартсменаўhttps://www.facebook.com/bssfbel

Дагэтуль не ўдаецца знайсці былога чыноўніка, а пазней апазыіцыянера Анатоля Котава — сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

Ягоная жонка сказала ў каментары Радыё Свабода, што не атрымала ніякіх адказаў на свой афіцыйны запыт ад турэцкіх органаў, якія займаюцца пошукам. Пра мужа яна на гэты момант не мае ніякіх навінаў — «ані добрых, ані кепскіх».

Анатоль Котаў знік у канцы жніўня. Паведамлялася, што апошні раз на сувязь ён выходзіў 21 жніўня — у гэты дзень ён прыляцеў з Польшчы ў Турцыю. Паводле звестак СМІ, ці ўвечары таго ж дня, ці зранку 22 жніўня ён пакінуў порт Трабзона на прыватнай яхце, якая нібыта накіроўвалася ў Сочы. Неўзабаве пасля выхаду з порта яхта адключыла бартавы перадатчык.

эж