У Беларусі чацвёрты месяц запар запавольваецца рост рэальных заробкаў, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу вераснёўскіх даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта (даступныя звесткі са студзеня па ліпень).
У цэлым па краіне рост рэальных заробкаў па месяцах 2025 года быў наступным: у студзені – на 13,5%, лютым – на 11,1%, сакавіку – на 11,8%, красавіку – на 10,4%, траўні – на 9,8%, чэрвені – на 9,6%, ліпені – на 7,6%.
Індэкс рэальнага заробку – паказчык, які характарызуе змяненне пакупніцкай здольнасці намінальнага заробку. Індэкс рэальнага заробку разлічваецца як выяўленыя ў працэнтах адносіны змянення намінальнага заробку да індэкса спажывецкіх цэн (індэксу інфляцыі).
аз