З пачатку поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну загінулі прынамсі 314 грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Аднак загінулых беларусаў можа быць значна больш, паведамілі «Свабодзе» ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які вядзе Каардынацыйны штаб у абыходжанні з ваеннапалоннымі.
Найстарэйшаму на момант гібелі беларусу было 64 гады, а наймаладзейшаму – 18 гадоў.
Як вынікае з апублікаваных украінскім праектам дакументаў, іх афіцыйна прызналі загінулымі пазней за фактычныя даты гібелі.
Паводле інфармацыі праекту, сярод беларусаў, якія ваююць супраць Украіны, ёсць вайскоўцы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з Мар’інай Горкі.
Сёлета ўкраінскі праект «Хачу жыць» двойчы публікаваў спісы грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расіі: у красавіку пералічылі прозвішчы 742 беларусаў, а ў верасні – яшчэ 596. З гэтых спісаў вынікала, што з іх загінулі больш за 100 чалавек.
аз