Беларуская Служба

У шклоўскай папраўчай калоніі №17 забаранілі нармальныя шалікі, кантралёры абразаюць іх да 70 сантыметраў даўжыні

20.10.2025 16:07
Ніякага лагічнага тлумачэння пры гэтым адміністрацыя шклоўскай папраўчай калоніі №17 не дае.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

На мінулым тыдні асуджаных, якія адбываюць тэрмін у шклоўскай папраўчай калоніі №17, папярэдзілі аб новым патрабаванні, якое прад'яўляецца да шалікаў, якія ім сваякі маюць права даслаць у перадачы. Цяпер памер 70 сантыметраў даўжыні і 30 шырыні цвёрда рэгламентаваны, паведамляе MAYDAY.TEAM

На практыцы гэта азначае, што кантралёры пры прыёме перадачы на поўным сурʼёзе вымяраюць шырыню і даўжыню выраба і проста абразаюць лішняе. Такія выпадкі сталі вядомы на мінулым тыдні. Рэжуць як гатовыя фабрычныя вырабы, так і адрэзы флісу, якія сваякі рэкамендуюць выкарыстоўваць у якасці «турэмнага шаліка».

Яшчэ год таму ўсе беларускія калоніі прымалі шалікі стандартнага памеру 160х30, аднак з мінулай вясны ўведзена правіла – да 1 метра. У Шклове вырашылі пайсці яшчэ далей і ўсталявалі даўжыню такой, каб шалік стаў нязручным у выкарыстанні. Ніякага лагічнага тлумачэння пры гэтым адміністрацыя не дае.

Нагадаем, шклоўская папраўчай калоніі №17 лічыцца адной з лепшых у бытавым плане і паказальнай для камісій. Але ўнутры калоніі жыццё вязня нічога не каштуе. На пачатку гэтага года ў ёй памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, а 21 траўня 2021 года ў ёй загінуў палітычны актывіст Вітольд Ашурак, у памяць аб якім беларускія праваабаронцы абвясцілі 21 траўня Днём палітвязня.

Начальнік ВК-17 Аляксандр Карніенка са жніўня 2023 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕС.

аз

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

20.10.2025 14:01
Пінчук напісаў у каментарах жарт у тэлеграм-канале «Каратели Беларуси», які раней гучаў на тэлебачанні ў праграме «Клуб вясёлых і знаходлівых».