Беларуская Служба

Новая Зеландыя заклікала рэжым Лукашэнкі шанаваць правы чалавека

03.11.2025 11:01
Беларуская дэмлідарка Святлана Ціханоўская наведвае Новую Зеландыю і Аўстралію.
 , .
Новая Зеландыя, сцяг. gonta65/pixabay.com/CC0 Public Domain

Новая Зеландыя заклікала рэжым Лукашэнкі гарантаваць датрыманне правоў чалавека. Падтрымка свабоднай і дэмакратычнай Беларусі з боку Новай Зеландыі абмяркоўвалася 3 лістапада на сустрэчы міністра замежных спраў гэтай дзяржавы Уінстана Пітэрса і беларускага дэмлідара Святланы Ціханоўскай, паведамляе «Позірк».

Па выніках сустрэчы Пітэрс адзначыў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што Уэлінгтан «працягвае заклікаць беларускі рэжым гарантаваць датрыманне асноўных правоў чалавека для ўсіх беларусаў».

Нагадваем, за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне Новая Зеландыя ўвяла санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, шэрагу дзяржчыноўнікаў, а таксама банкаў, беларускіх прадпрыемстваў. У тым ліку, 30 кастрычніка 2025 года спіс папоўнілі ААТ «Нафтан» і канцэрн «Белнафтахім», якіх у Новай Зеландыі лічаць датычнымі да незаконнага гандлю расійскай нафтай. Гэтая дзяржава таксама ўвяла шэраг абмежаванняў на гандаль з Беларуссю, якія тычацца як экспарту, так і імпарту.

Нагадваем, сёння Святлана Ціханоўская здзяйсняе першыя візіты ў Новую Зеландыю, а з 4 па 8 лістапада ў Аўстралію, дзе запланаваныя перамовы з кіраўніком МЗС, спікерам ніжэйшай палаты парламента, сустрэчы з амбасадарамі краін ЕС і G7, дыяспарай, выступленні ў ВНУ і недзяржаўных інстытуцыях.

аз

Перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай злілі ў інтэрнэт

31.10.2025 14:04
Валер Кавалеўскі пацвердзіў сапраўднасць цытат, але заявіў, што не перадаваў пошту трэцім асобам, а ў офісе Ціханоўскай адзначаюць, што ўзлому не было.

Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць «Белнафтахіма» і «Нафтана»

31.10.2025 17:04
Урад Новай Зеландыі сцвярджае, што гэтыя прадпрыемствы з’яўляюцца часткай глабальнай сеткі, якая падтрымлівае расійскую нафтавую індустрыю і падрывае міжнародныя намаганні па абмежаванні фінансавання агрэсіі.