Беларуская Служба

З Польшчы дэпартавалі беларуса, прызнанага «пагрозай для абараназдольнасці» краіны

03.11.2025 18:26
Беларусу таксама забаранілі ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на некалькі бліжэйшых гадоў.
   ,
З Польшчы дэпартавалі беларуса, прызнанага «пагрозай для абараназдольнасці» краіныКрыніца: Памежная служба Польшчы

Памежная служба Польшчы дэпартавала 24-гадовага грамадзяніна Беларусі, якога прызналі «пагрозай для абараназдольнасці і грамадскага парадку краіны».

30 кастрычніка польскія памежнікі праверылі дакументы ў групы замежных грамадзян, якія знаходзіліся ў адной з вёсак на беразе Салінскага возера ў паўднёва-ўсходняй Польшчы. Падчас праверкі высветлілася, што адзін з іншаземцаў, грамадзянін Беларусі, унесены ў спіс асобаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Польшчы прызнанае непажаданым, паведаміла прэс-бюро Памежнай службы Польшчы. 

У выніку маладога чалавека на наступны дзень прымусова даставілі на польска-беларускую мяжу, дзе яго перадалі ўладам Беларусі. Беларусу таксама забаранілі ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на некалькі бліжэйшых гадоў.

вс