Беларуская Служба

У журналісцкім чаце нехта шукае звесткі пра беларусаў, якія ваююць за Украіну

17.11.2025 14:11
За гутарку абяцаюць ганарар – 100 еўра.
Байцы палка імя Кастуся Каліноўскагафота: Полк імя Кастуся Каліноўскага/Тэлеграм

У чаце беларускіх журналістаў невядомыя людзі шукаюць кантакты беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну. Хутчэй за ўсё, гэта правакацыя, паведамляе «Еўрарадыё».

«Я журналіст выдання Edelman. Мы знаходзімся ў Вялікабрытаніі. Па замове мы рыхтуем выпуск спецыяльных інтэрв'ю ваенных добраахвотнікаў-беларусаў, якія ваююць ва Украіне (ваявалі ва Украіне). Хочам вам прапанаваць прыняць удзел», – піша невядомы.

За гутарку абяцаюць ганарар – 100 еўра.

Пры гэтым аўтар допісу спасылаецца на кантакты з Офісам Святланы Ціханоўскай: «У дадзеным выпадку Офіс С. Ціханоўскай зацікаўлены ў дадзеным расследаванні».

Аднак у атачэнні Ціханоўскай заяўляюць, што ім пра гэтае расследаванне нічога не вядома.

«Гэта правакацыя. Мы не ўдзельнічалі ў гэтым. З намі гэтыя людзі не кантактавалі», – адказала Ганна Красуліна, прэс-сакратар Ціханоўскай.

Раней ужо здараліся выпадкі, калі беларускіх палітуцекачоў здымалі на відэа нібыта для Офіса Ціханоўскай і праваабаронцаў, а потым гэтыя кадры зʼяўляліся ў прапагандыстаў на БТ.

вс