Пры гэтым, паводле абноўленай інфармацыі Бюро эміграцыі і працаўладкавання за мяжой урада Пакістана, 12 з 50 вакансій ужо запоўнена. Работнікам прапануецца заробак у 500 долараў, паведаляе pozirk.online.
Працягваецца пошук ахвочых па 16 будаўнічых спецыяльнасцях (заробак складае 600 долараў). Колькасць вакансій па іх, як было паказана раней, вагаецца ад 5 да 15. Мяркуючы з інфармацыі на сайце, попыту на гэты від работ не назіраецца.
11 красавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Мінску з кіраўніком урада Пакістана Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў.
Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць 100–150 тыс. спецыялістаў.
Гэтыя планы выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, якая, у сваю чаргу, выклікала раздражненне ў беларускіх уладаў.
вх