Беларуская Служба

Літва зноў пагражае закрыць мяжу з Беларуссю 

24.11.2025 15:47
«Магчыма, мы закрыем мяжу, і рашэнне будзе прынята, калі сітуацыя не палепшыцца».
Прэм’ерка Літвы Інга РугіненеPAP/UKRINFORM

У сувязі з далейшым працяглым патокам метэазондаў з кантрабандай з Беларусі ў Літву прэм’ер-міністарка Інга Ругінене не выключае магчымасці паўторнага закрыцця памежных пунктаў, — паведамляе Delfi.lt.

«Як толькі мы адкрылі памежныя пераходы, мы ўбачылі пазітыўныя сігналы з другога боку мяжы. Але як толькі сітуацыя зменіцца, мы ўжо атрымліваем права і магчымасць разгледзець самыя жорсткія іншыя меры. (...) Магчыма, мы закрыем мяжу, і рашэнне будзе прынята, калі сітуацыя не палепшыцца», — заявіла Інга Ругінене у панядзелак, 24 лістапада.

Мяжа з Беларуссю была закрытая з-за метэазондаў з Беларусі ўрадам Літвы з 26 кастрычніка. Планавалася, што яна будзе закрытая да 30 лістапада, але пасля адкрыцця двух пераходаў на польска-беларускай мяжы ўрад Літвы прыняў рашэнне адкрыць мяжу з 20 лістапада.

У нядзелю, 23 лістапада, вечарам і ўначы аэрапорт Вільні двойчы закрываўся з-за метэазондаў з кантрабандай.

эж


Аэрапорт у Вільні зноў прыпыняў працы з-за падазроных паветраных шароў

24.11.2025 09:00
У канцы кастрычніка, у адказ на падобныя інцыдэнты, урад Літвы вырашыў закрыць КПП з Беларуссю ў Медніках і Салечніках.