У нядзелю ўвечары праца аэрапорта ў Вільні зноў была прыпыненая на некалькі гадзін з-за падазроных паветраных шароў, інфармуе delfi.lt. Як паведаміў Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі, паблізу аэрапорта навігацыйныя сістэмы выявілі кантрабандныя паветраныя шары, якія маглі ўвайсці ў паветраную прастору краіны з Беларусі.
З-за рызык для грамадзянскай авіяцыі аперацыі аэрапорта ў Вільні былі прыпыненыя а 18:55 і занятыя а 00:25. Аднак пазней абвясцілі, што часовыя абмежаванні на паветраную прастору над аэрапортам зноў былі ўведзеныя з 01:40 і знятыя каля 03.25
Папярэджваецца, што ў панядзелак могуць быць зафіксаваны асобныя затрымкі рэйсаў з-за парушэння ратацыі экіпажа і паветраных суднаў.
«Пасажырам, чые рэйсы былі перапынены абмежаваннямі або рэйсы былі адменены, прапануецца звярнуцца непасрэдна ў свае авіякампаніі для атрымання больш падрабязнай інфармацыі», – гаворыцца ў заяве www.vilnius-airport.lt.
Як паведаміла ў панядзелак радыё LRT, з-за закрыцця Віленскага аэрапорта былі адменены, як мінімум, пяць рэйсаў, а іншыя былі адкладзены або перанакіраваны ў іншыя аэрапорты.
Нагадваем, у канцы кастрычніка, у адказ на падобныя інцыдэнты, урад Літвы вырашыў закрыць памежныя пункты пропуску з Беларуссю ў Медніках і Салечніках. Іх праца аднавілася з поўначы з серады на чацвер на мінулым тыдні.
аз