Кіраўнік Вышэйшай кантрольнай палаты Мар'ян Банась падаў хадайніцтва аб звальненні сваёй намесніцы Малгажаты Матылавай. Паводле звестак «Rzeczpospolita», падставай для гэтага нібыта стала яе «непадпарадкаванне», гэта значыць, што ў студзені 2022 года яна без згоды старшыні прысутнічала на пасяджэнні парламенцкай камісіі, якая расследавала паездку дэлегацыі NIK у Беларусь.
Паездка, пра якую ідзе гаворка, адбылася ў снежні 2021 года. Пяць прадстаўнікоў польскай палаты, у тым ліку сын старшыні Якуб Банась, які быў сацыяльным дарадцам Мар’яна Банася, адправіліся ў Мінск на сустрэчу з Кантрольнай палатай РБ. Візіт быў прысвечаны праверцы Белавежскай пушчы, у тым ліку «дзікай фаўны і флоры».
Дазвол на паездку выдаў сам Марʼян Банась, не параіўшыся са сваімі намеснікамі. Гэтае рашэнне выклікала хвалю крытыкі і абвінавачванняў у дзеяннях, якія «супярэчаць інтарэсам польскай дзяржавы» і «легітымізацыі дыктатара».
Цяпер паміж Мар’янам Банасем і яго намеснікамі ідзе працаўнічая судовая спрэчка адносна ўдзелу апошніх у паседжанні Сейму.
ав