Беларуская Служба

Літва папярэджвае аб новых правакацыях з боку Беларусі

10.12.2025 16:13
«Беларускі рэжым спрабуе стварыць уражанне, што літоўская разведка сама арганізуе і ініцыюе гібрыдную атаку на Літву».
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літоўскія службы бяспекі папярэджваюць аб новых правакацыях з боку Беларусі. Нядаўна ў сацыяльных сетках з'явіліся інтэрнэт-карыстальнікі, якія выдаюць сябе за афіцэраў літоўскіх службаў і спрабуюць завербаваць жыхароў Літвы.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

- Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі паведаміў, што асобы, якія выдаюць сябе за супрацоўнікаў літоўскіх службаў, прапануюць аплату ў абмен на паездку ў Беларусь і запуск паветранага шара з кантрабандай у бок Літвы. Службы адзначаюць, што такія дзеянні зʼяўляюцца відавочнай правакацыяй супраць літоўскай дзяржавы. «Беларускі рэжым спрабуе стварыць уражанне, што літоўская разведка сама арганізуе і ініцыюе гібрыдныя атакі на Літву, якія працягваюцца ўжо больш за месяц», – гаворыцца ў заяве. Ужо шмат месяцаў улады ў Вільні папярэджваюць грамадзян аб паездак у Беларусь. Знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, літоўцы рызыкуюць быць затрыманымі КДБ, які можа паспрабаваць прымусіць іх да супрацоўніцтва або прыцягнуць да адказнасці.

У апошнім часе паветраныя шары з кантрабандай, запушчаныя з тэрыторыі Беларусі, сталі сурʼёзнай праблемай для Літвы, парушаючы паветраны рух над Вільняй, якая распаложаная ўсяго ў 30 км ад мяжы з Беларуссю. З-за гэтага ўчора (9 снежня) літоўскія ўлады абвясцілі аб увядзенні «надзвычайнага становішча» ў краіне.

IAR/аз

З-за палётаў кантрабандных паветраных шароў ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі

10.12.2025 14:15
Фармальнае зацвярджэнне новага санкцыйнага пакета чакаецца на наступным тыдні на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС.