Беларуская Служба

Сталі вядомыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

11.12.2025 10:01
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым Альянсам».
      2025
Лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 годspring96.org

Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год, паведаміла «Вясна».



У намінацыі «Праваабаронца года» сёлета ўзнагароду атрымалі адразу трое фіналістаў: Павел Левінаў, Алена Маслюкова і Таццяна Нядбай. Упершыню ў гісторыі ўручэння прэміі галасы журы раздзяліліся пароўну.

Кацярына Абромчык стала пераможцай Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі «Журналіст(ка) года-2025».



Перамогу ў намінацыі «Праваабарончая кампанія (ініцыятыва) года» атрымала кампанія «У турмы не жаночы твар», у рамках якой правабааронцы і лекары падрабязна аналізавалі ўмовы ўтрымання жанчын у зняволенні.

У намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года-2025» перамогу атрымала палітзняволеная лідарка незалежнага прафсаюза «Нафтана»Вольга Брыцікава.

Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека: праваабаронцу, журналісту і праваабарончай кампаніі ці ініцыятыве.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым Альянсам».

аз