Кампанія Life абвясціла маштабны рэбрэндынг 3 снежня 2025 году. Цяпер кампанія сябе пазіцыянуе як лічбавы, а не мабільны аператар, паведамляе Свабода.
Трансфармацыя маркі закранула гандлёвыя сеткі і IT-інфраструктуру кампаніі, якая цяпер дэкларуе, што яе сервісы аб’яднаныя ў сістэму.
Праграма для мабільных тэлефонаў «становіцца суперапам», заявіла кампанія. Цяпер аплікацыя называецца ня «Мой Life», а проста Life.
Пры гэтым карыстальнікі прыкладання заўважылі і ў каментарах напісалі пра «поўную адсутнасць беларускай мовы ў абноўленым дызайне кампаніі life, яе вэб-сайту і афіцыйных праграмаў».
З каментароў на пляцоўцы Google Play відаць, што праблемы з беларускай мовай у аплікацыі Life узнікалі і раней. Ёсць каментары карыстальнікаў пра тое самае ў 2022 годзе. Кампанія абяцала выправіцца, але наступныя каментары паказалі, што сітуацыя моцна не змянілася.
Свабода/ав