«Гэта дзеці тых, хто сёння абараняе свабоду Беларусі і Украіны; тых, хто вярнуўся з фронту; і тых, чые бацькі ўжо не вернуцца. Яны растуць у розных краінах свету – спакутаваныя вайной і рэпрэсіямі, але ўсе яны чакаюць Каляднага цуду, – чытаем у Тэлеграм-канале Палка Каліноўскага. – Наша задача простая – стварыць гэты цуд для іх разам. Падарожнічаць паміж краінамі мы не можам. Але мы можам зрабіць тое, што ў нашых руках: пакласці пад ёлку падарунак, які скажа: «Мы памятаем. Мы побач».
Полк Каліноўскага хоча сабраць 8300€ і перадаць на кожнае дзіця не менш за 100€.
«Гэта не дабрачыннасць. Гэта супольнасць. Гэта наш абавязак перад дзецьмі тых, хто трымае наш шчыт», – чытаем у паведамленні.
ав