Беларуская Служба

Праваабаронцы налічылі больш за 30 ператрусаў, якія правёў КДБ у беларускіх кватэрах удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой

02.06.2026 14:00
Згаданая практыка – доказ узмацнення транспамежнага пераслед беларусаў, лічыць праваабаронца «Вясны».
 ,
МУС Беларусі, міліцыяFoto: здымак з адкрытых крыніц

Праваабаронцам вядома ўжо пра больш чым 30 ператрусаў у сваякоў актывістаў з-за мяжы, паведамляе «Свабода». Прынамсі частка з іх звязаная з удзелам у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве, Вільні, Беластоку і ЗША, піша «Вясна».

Паводле праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча з «Вясны», шмат у якіх выпадках актывістаў абвінавачваюць не толькі паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў, але і ў «здрадзе дзяржаве». Пагражаюць, некаторым перадаюць, каб вярталіся, і калі папросяць прабачэння, пакрыюць «нанесеныя страты», то нібыта гэта будзе ўлічана.

Лабковіч разглядае гэтую практыку як сведчаньне таго, што транспамежны пераслед беларусаў узмацніўся, захоўваецца моцны ціск на сваякоў актывістаў, якіх запалохваюць.

Праваабаронцы таксама фіксуюць выпадкі ўзбуджэння крымінальных справаў на актывістаў, якія вылучаліся ў Каардынацыйную раду.

Паводле юрыста Дзмітрыя Лепрэтара, ператрусы ў кватэрах актывістаў, якія мусілі з’ехаць, і запалохванне іх сваякоў у Беларусі могуць зацікавіць юрыстаў Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) у Гаазе.

— Падобныя выпадкі можа разглядаць МКС у сукупнасці з іншымі фактамі пераследу і запалохвання цывільнага насельніцтва. Гэта частка агульнай карціны сістэматычнага пераследу палітычных апанентаў. Важна падкрэсліць, што расследаванне Міжнародным крымінальным судом сітуацыі «Літва – Беларусь» датычыцца злачынстваў супраць чалавечнасці, уключаючы дэпартацыю і пераслед, якія пачаліся на тэрыторыі Беларусі і былі завершаны або працягнуты на тэрыторыі Літвы. Таму, калі гаворка ідзе пра пераслед і запалохванне сваякоў асобаў, якія знаходзяцца ў Літве, такія дзеянні патэнцыйна могуць атрымаць адпаведную праўную ацэнку і кваліфікацыю ў рамках расследавання МКС, — цытуе юрыста Дзмітрыя Лепрэтара выданне «Люстэрка».

аз

Праваабаронцы і прафсаюзы заявілі пра крызіс працоўных правоў у Беларусі

02.06.2026 13:03
Сістэмны крызіс правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі патрабуе неадкладнай і скаардынаванай міжнароднай рэакцыі, лічаць заяўнікі.