Прапанова Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі цалкам закрыць латвійска-беларускую мяжу не прайшла, паведамляе «Свабода».
Памежная служба Латвіі паведаміла, што тэхнічныя праблемы, якімі з 31 ліпеня тлумачылі закрыццё апошняга аўтамабільнага пункту пропуску з Беларуссю, былі ліквідаваныя і памежны кантроль цалкам адноўлены, а з 5 жніўня з’явіцца магчымасць рэзерваваць час перасячэння мяжы.
Як паведамілі чыноўнікі, ахова мяжы будзе ўзмоцненая новымі тэхнічнымі сродкамі, а каля яе будуць праведзеныя вучэнні з удзелам іншых краінаў НАТА.
Латвійская электронная сістэма рэзервавання чаргі lvrobeza.lv паведаміла, што кіроўцы аўтамабіляў з зарэзерваваным часам ужо атрымліваюць запрашэнні прыбыць у пункт пропуску.
Як паведаміў Памежны камітэт Беларусі з спасылкай на перададзеную з латвійскага боку інфармацыю, афармленне аўтамабіляў на «Патэрніеках» пачалося а 21-й гадзіне.
аз