Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За чатыры дні для дзяцей палітвязняў сабрана 40% заяўленай сумы

05.08.2026 11:45
Плануецца, што на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. WOKANDAPIX/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чатыры тысячы з запытаных дзесяці тысяч еўра сабрана для дзяцей палітвязняў да новага навучальнага года, паведамляе «Позірк» са спасылкай на сайт фонду салідарнасці BySol.

Збор быў абвешчаны 31 ліпеня. Такім чынам, за чатыры дні сабрана 40% неабходных сродкаў.
BySol адзначаў, што кожны год атрымлівае каля двухсот заявак на ўдзел у акцыі па зборы дапамогі дзецям да школьны.

Па дапамогу звяртаюцца сем’і, дзе адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні альбо былі асуджаныя па палітычных матывах. У большасці выпадкаў такія сем’і знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, а падрыхтоўка дзіцяці да школы становіцца для іх дадатковай фінансавай нагрузкай.

— Дапамога ў памеры 100 еўра ў рамках дзіцячага збору дазваляе пакрыць самыя неабходныя выдаткі: набыць школьныя прыналежнасці і хаця б частку школьнага адзення. Гэта простыя рэчы, без якіх дзіцяці цяжка адчуваць сябе нароўні з аднагодкамі. Гэта таксама наш спосаб паказаць і дзецям, і дарослым, што побач ёсць мноства неабыякавых людзей, — паведаміў BySol.

Плануецца, што на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 21 жніўня ўключна.

Заяўку могуць падаць сем’і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы, былыя палітвязні з дзецьмі, вызваленыя пасля 1 студзеня 2024 года.
Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму. Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі.

У 2025 годзе фінансавую дапамогу да 1 верасня атрымалі 167 дзяцей са 105 сем’яў. Пасля 1 верасня збор працягваўся, у выніку дапамогу атрымалі 253 дзіцяці — менавіта столькі яе прасілі.

Было сабрана 19 951 еўра з неабходных 26 080.

аз