Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ганна Канапацкая абяцае беларусам замежжа аддзяку ад «камісіі па вяртанні»

08.08.2026 13:12
Аднак, каб заслужыць "удзячнасць" былая кандыдатка ў прэзідэнты заклікала ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі».
   .
Ганна Канапацкая ў Варшаве. https://www.facebook.com/anna.kanopatskaya/

Спарынг-партнёркай Аляксандра Лукашэнкі на некалькіх выбарах Ганна Канапацкая ў гэтыя дні знаходзіцца ў Варшаве. Яна заклікала «беларусаў, якія жывуць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцаючы аддзяку ад «камісіі па вяртанні», піша «Наша Ніва».

Гаворка пра «камісію па вяртанні», якой раней кіраваў Андрэй Швед, а цяпер узначальвае генпракурор Дзмітрый Гара. 

— Заклікаю ўсіх добрых людзей-беларусаў, якія тут мяшкаюць (яна мае на ўвазе «жывуць». — НН), прыйсці на гэты івэнт і напіхаць у панамку статку збеглых з Літвы ў Польшчу самазванцаў, што паразітуюць на вашых бедах. Рабіце фота і відэа доказы вашага ўдзелу ў акцыі, і можна да нас, на Камісію па вяртанню. Ну а я паехала далей. Усім беларусам дабра і міра! — напісала яна ў сябе ў фэйсбуку.

Ганна Канапацкая выступала спарынг-партнёркай Аляксандра Лукашэнкі на некалькіх выбарах. У 2020 годзе, мяркуючы па пратаколах з участкаў, дзе адбываўся празрысты падлік, набірала каля 0,3% галасоў. Спачатку яна гуляла ролю «апазіцыянеркі, якая цудам перамагла на выбарах у Палату прадстаўнікоў», пасля змяніла амплуа.

Крыніца: «Наша Ніва»/юл