Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Шэсць гадоў таму быў забіты першы ўдзельнік пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў

10.08.2026 09:21
У гэты ж дзень знікла Святлана Ціханоўская.
    .
Скрын відэазапісу забойства Аляксандра Тарайкоўскага.Крыніца: Свабода

10 жніўня 2020 году ад стрэла сілавіка загінуў Аляксандр Тарайкоўскі, першы забіты ўдзельнік пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. У яго стрэлілі, калі ён проста ішоў, падняўшы раскінутыя рукі, у бок сілавікоў у раёне станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску — нагадвае Свабода.

У гэты ж дзень у 2020 годзе Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі аб’яднанага штабу Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам ідуць у ЦВК падаваць скаргу пра парушэнні падчас правядзення выбараў. У ЦВК з Ціханоўскай тры гадзіны размаўлялі прадстаўнікі сілавых структур. Пасля гэтага яна знікае. Як стане вядома пазней, яе прымусілі выехаць у Літву.

нг