Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BYSOL папярэджвае пра фэйкавы бот службы эвакуацыі фонду

10.08.2026 14:16
Фонд зазначыў, што ўжо вядомыя выпадкі, калі падпіска на фальшывы бот была прычынай крымінальнага пераследу.
 BYSOL
Лагатып BYSOL Крыніца: bysol.org

Фонд салідарнасці BYSOL паведамляе пра небяспечны інцыдэнт — невядомыя стварылі тэлеграм-бот, які імітуе службу эвакуацыі.
Супрацоўнікі BYSOL мяркуюць, што гэта з вялікай ступенню верагоднасці правакацыя сілавікоў з мэтай адсачыць людзей, якія адпраўлялі інфармацыю аб перасоўванні войскаў у маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн», паведамляе «Белсат».

Фонд зазначыў, што ўжо вядомыя выпадкі, калі падпіска на фальшывы бот была прычынай крымінальнага пераследу.

У апісанні фэйкавага боту гаворыцца, што ён «створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў «Беларускі Гаюн» і асцерагаюцца за сваю бяспеку».

BYSOL звяртае ўвагу на тое, што фонд не выкарыстоўвае боты ў працы са зваротамі людзей. Акрамя таго, усе кантакты можна праверыць на сайце фонду — там указаныя электронныя скрынкі і акаўнты ў месенджарах, праз якія можна звяртацца.

— Будзьце асцярожнымі і ўважлівымі! Сілавікі актыўна выкарыстоўваюць правакацыі для пераследу беларусаў паводле палітычных матываў, — заклікае BYSOL.

вс