Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Белавія» карэктуе свае расклады з-за сітуацыі ў Расіі

10.08.2026 15:53
Авіякампанія папрасіла пасажыраў паставіцца да магчымых зменаў з разуменнем і прынесла прабачэнні за нязручнасці.
   Airbus A330-200   .
Далёкамагістральны шырокафюзеляжны самалёт Airbus A330-200 авіякампаніі «Белавія» .Крыніца: t.me/belavia_official

У сувязі з абмежаваннямі на выкарыстанне паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі авіякампанія «Белавія» вымушана ўносіць змены ў аператыўны план палётаў, паведамляе «Наша Ніва».

Для гарантавання бяспекі самалёты аблятаюць закрытыя зоны. На асобных напрамках таксама выконваюцца тэхнічныя пасадкі для дазапраўкі. Гэтыя меры ўплываюць на палётную праграму ў цэлым і могуць прыводзіць як да затрымак, так і да карэктавання раскладу рэйсаў.

Пасажыраў просяць у найбліжэйшыя дні правяраць актуальны статус свайго рэйса ў раздзеле «Табло вылету-прыбыцця» на сайце «Белавія» або на сайце аэрапорта вылету.

У авіякампаніі адзначылі, што прымаюць усе неабходныя меры для гарантавання бяспекі палётаў і па магчымасці імкнуцца мінімізаваць нязручнасці, выкліканыя сітуацыяй.

«Белавія» папрасіла пасажыраў паставіцца да магчымых зменаў з разуменнем і прынесла прабачэнні за нязручнасці.

вс