Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памёр палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі

11.08.2026 10:42
Апошнія гады палітык быў вымушаны жыць за межамі Беларусі. У лістападзе 2025 года ён перанёс складаную аперацыю.
  .
Памёр Аляксандр Мілінкевіч.Фота: Еўрарадыё

Раніцай 11 жніўня памёр беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч — дэмакратычны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Пра яго смерць паведаміла сям’я. Мілінкевічу было 79 гадоў.

У 1990-я гады Аляксандр Мілінкевіч працаваў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама. На прэзідэнцкіх выбарах 2001 года ён узначальваў перадвыбарчы штаб Сямёна Домаша.

У 2005 годзе Мілінкевіча вылучылі адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкія выбары 2006 года. Паводле афіцыйных вынікаў, ён атрымаў каля 6 працэнтаў галасоў і заняў другое месца пасля Аляксандра Лукашэнкі. Пасля выбараў, у 2006 годзе, Мілінкевіч узначаліў рух «За Свабоду» і кіраваў ім да 2016 года.

Апошнія гады палітык быў вымушаны жыць за межамі Беларусі. У лістападзе 2025 года ён перанёс складаную аперацыю і працяглы час знаходзіўся ў цяжкім стане.

Пра смерць Мілінкевіча выказалася Святлана Ціханоўская. Яна назвала яго чалавекам «выключнай годнасці, светлай душы і светлага розуму» і адзначыла, што ён быў для яе надзейнай апорай і чалавекам, да думкі якога яна заўсёды прыслухоўвалася.

Паводле Ціханоўскай, Мілінкевіч быў адным з самых яскравых палітыкаў свайго часу. Яна нагадала, што ў 2006 годзе ён здолеў аб’яднаць розныя дэмакратычныя партыі і рухі, каб выкарыстаць прэзідэнцкія выбары для мабілізацыі нацыянальных сіл.

Ціханоўская таксама падкрэсліла яго адданасць Беларусі, беларускай мове і культуры, назваўшы Мілінкевіча чалавекам, які натхняў тых, хто працаваў побач з ім.

нг

А. Мілінкевіч пра сітуацыю ў Беларусі: Крэмль хоча мець пад кантролем усю дзяржаву

08.11.2021 13:00
Расія падтрымлівае рэжым Лукашэнкі толькі дзеля таго, каб максімальна аслабіць беларускую дзяржаўнасць, незалежнасць і нацыянальную свядомасць.

А. Мілінкевіч пра ролю незалежных СМІ: Людзі адчуваюць, дзе праўда, дзе дыскусія, дзе няма надрыву

25.05.2022 17:56
СМІ адыгрываюць таксама вялікую ролю ў адраджэнні мовы. 

Аляксандр Мілінкевіч: Прэзідэнтам Новай Беларусі павінен стаць маральны аўтарытэт, як Алесь Бяляцкі

13.10.2022 09:41
У краіне варта захаваць пасаду прэзідэнта.