Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Былы кіраўнік Генштаба возьмецца за сацсеткі на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі

05.10.2026 13:12
Кіраўнік Генштаба Беларусі генерал Павал Муравейка прызначаны на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта. 
-             . 28  2026
Генерал-маёр Павел Муравейка развітваецца з Мінабароны ў сувязі з прызначэннем намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. 28 верасня 2026 годаФота: @modmilby / Telegram

Былы начальнік Генштабу Павел Муравейка будзе сачыць за сацсеткамі, арганізоўваць каардынацыю памочнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў рэгіёнах і кантраляваць спецпраекты на сваёй новай пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Пра абавязкі Паўла Муравейкі апавёў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой у эфіры «Беларусь 1».

— Павел Мікалаевіч Муравейка быў даверанай асобаю нашага лідара на апошніх выбарах. Ён выдатна ўзаемадзейнічае з людзьмі. Грамадзянская частка ягонай кар'еры таксама даволі нядрэнная. Ён валодае добрым аналітычным складам розуму і можа нам дапамагчы ў падрыхтоўцы пэўных матэрыялаў паводле лініі грамадзянскіх ініцыятываў, — сказаў Крутой.

Паводле яго, Муравейка будзе кантраляваць «шэраг стратэгічных праектаў», звязаных не толькі з вайскова-прамысловым комплексам.

— Будзе каардынаваць інстытут памочнікаў прэзідэнта ў рэгіёнах. І, я думаю, што яшчэ будзе займацца зваротамі грамадзянаў з улікам ягоных камунікатыўных навыкаў. Звароты грамадзянаў (акрамя класічнага сегменту, які таксама застаецца) сёння ў нас вельмі сурʼёзна дапаўняюцца зваротамі праз сучасныя сродкі масавай інфармацыі: TikTok, Threads, Telegram і іншае. І вось з усяго масіву трэба вылучаць нейкія важныя тэмы, якія сапраўды вартыя ўвагі на ўзроўні прэзідэнта, — заявіў Крутой.

Ён адзначыў, што ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ідзе праца для «ўдасканалення дзейнасці».

— І я думаю, што каардынацыю гэтай працы таксама ўзначаліць Павел Мікалаевіч. Таму фронт задач у яго даволі вялікі. І я думаю, ён сурʼёзна ўмацуе наш патэнцыял і дазволіць адміністрацыі рухацца далей з улікам тых задач, якія ставіць наш лідар, — дадаў ён.

Белсат/ав