Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ад пачатку года ў выніку пажараў у Беларусі загінула больш за 400 чалавек

06.10.2026 12:00
Паводле дадзеных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, ад пачатку гэтага года ў краіне здарылася 5 270 пажараў.
.    .
Пажар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. terski/pixabay.com/CC0

Ад пачатку 2026 года ў выніку пажараў у Беларусі загінуў 401 чалавек, сведчыць абноўленая 6 кастрычніка інфармацыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях краіны.

Праведзены «Позіркам» аналіз статыстычных дадзеных ведамства паказаў, што смяротнасць ад агню ў гадавым вымярэнні вырасла на 3,9% (за аналагічны перыяд 2025 года — 386 ахвяр). Колькасць людзей, траўмаваных на пажарах, вырасла на 17,4% — з 454 да 533; выратаваных — з 664 да 814, або на 22,6%.

Ад пачатку гэтага года ў краіне здарылася 5.296 надзвычайных сітуацый (за той жа перыяд 2025-га — 5.014; +5,6%), з якіх НС тэхнагеннага характару — 5.275 (4.993; +5,7%), або 99,6% (без істотных змен).

Пры гэтым пераважная большасць здарэнняў прыпадае на пажары, іх зарэгістравана 5.270 (4.988; +5,7%). Гэта 99,91% тэхнагенных НС і 99,51% усіх зарэгістраваных сёлета надзвычайных сітуацый.

аз