Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Таратуты

07.10.2026 15:30
Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе захоўваецца і можа прымяняцца смяротнае пакаранне.
    9  2024
Аляксандр Таратута на судзе 9 студзеня 2024 годаbelta.by/spring97.org

Жыхар Слуцка Аляксандр Таратута быў пакараны смерцю паводле прысуда Мінскага абласнога суда 19 кастрычніка 2023 года. Пра тое, што прысуд ужо быў прыведзены ў выкананне, праваабаронцам стала вядома толькі вясной 2026 года. Гэта адбылося 9 кастрычніка 2024 года. Мужчыну расстралялі менш чым праз год пасля таго, як смяротны прысуд уступіў у сілу, паведамляе «Вясна».

Пасля закрыцця СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску таксама няма афіцыйнай інфармацыі пра тое, дзе цяпер знаходзіцца месца, дзе ў Беларусі прыводзяць у выкананне смяротныя прысуды.

Нагадаем, 19 кастрычніка 2023 года Мінскі абласны суд прызнаў 37-гадовую Анастасію Таратуту і 48-гадовага Аляксандра Таратуту вінаватымі ў забойстве дзіцяці.

Паводле даных следства, у студзені 2023 года бацькі не менш за 14 разоў ударылі дзіця. Калі хлопчык быў ужо мёртвы, яны выклікалі хуткую дапамогу.

Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда 9 студзеня 2024 года пакінула ў сіле смяротны прыгавор за забойства трохгадовага сына Аляксандру Таратуце і маці дзіцяці Анастасіі Таратуце (асуджаная на максімальны тэрмін пазбаўлення волі — 25 гадоў ва ўмовах строгага рэжыму). Генеральная пракуратура паведаміла тады, што прысуд уступіў у сілу.

Па стане на 7 кастрычніка 2026 года праваабаронцам не вядома пра новыя смяротныя прысуды ў 2025-2026 гадах. Апошні вядомы смяротны прысуд быў вынесены Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года грамадзяніну Нямеччыны Рыку Крыгеру, але ў хуткім часе яго памілавалі і вызвалілі па абмене. Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда адзначае, што адсутнасць новых смяротных прысудаў у краіне не азначае, што сістэма стала больш гуманнай або празрыстай.

Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе захоўваецца і можа прымяняцца смяротнае пакаранне. Па звестках кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» за гады незалежнасці ў краіне былі расстраляныя каля 400 чалавек.

аз

Тыдзень супраць смяротнага пакарання. «За забойства караюць, але дзяржава сама захоўвае манаполію на забойства»

06.10.2026 10:09
За апошнія 10 гадоў у Беларусі былі вынесены 24 смяротныя прысуды. Пра ніводзін смяротны прысуд, вынесены ў 2025 і 2026 гадах, праваабаронцам невядома.