Беларуская Служба

У Беларусі распрацоўваюць План абароны да 2024 года

06.11.2019 10:07
Цяпер завяршаецца распрацоўка Плана абароны Беларусі на 2020-2024 гады, які прадугледжваецца вынесці на пасяджэнне Савета бяспекі ў лістападзе гэтага года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Shutterstock.com / Maksim Safaniuk


У Міністэрстве абароны пад кіраўніцтвам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася праведзена рабочая нарада з кіраўнікамі сілавых ведамстваў краіны. Аб гэтым паведамляе газета Звязда.

Разгледжаны прагноз развіцця ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўкі, асноўныя выклікі і пагрозы ваеннай бяспекі на бліжэйшыя пяць гадоў.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў далажыў задуму абароны дзяржавы на гэты перыяд, а прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі - пра ўжыванне сілавых структур пры яго рэалізацыі.

Цяпер завяршаецца распрацоўка Плана абароны Беларусі на 2020-2024 гады, які прадугледжваецца вынесці на пасяджэнне Савета бяспекі ў лістападзе гэтага года.

эж