У Лагойску на 58-м годзе жыцця памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Алесь Шут, паведамляе «Свабода».
Алесь Шут быў лекарам, абраўся ў Вярхоўны Савет 12-га склікання на Лагойшчыне. Уваходзіў у склад дэпутацкай Апазіцыі БНФ, удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў супраць рэферэндуму 11-12 красавіка 1995 года, быў жорстка збіты спецназам спачатку ў залі парламенту, а потым міліцыяй па-за Домам ураду.
Днямі Алесю Шуту ўручылі юбілейны медаль Рады БНР за «заслугі ў здабыцці Незалежнасці Беларусі».
Як паведамілі родныя, прычына смерці — рак. Пахаванне адбудзецца ў Лагойску ў чацвер.
аз