Беларуская Служба

У Мінску вызвалілі асуджанага «за выбары» назіральніка Пятра Маркелава

23.12.2019 13:30
На выбарах у Палату прадстаўнікоў ён быў назіральнікам і даверанай асобай кандыдата ад «Моладзевага блоку» Стаса Шашка.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ OFFFSTOCK

У панядзелак раніцай у Мінску вызвалілі назіральніка Пятра Маркелава, які 9 снежня быў асуджаны за «дробнае хуліганства» і непадпарадкаванне міліцыянерам. Актывіста выпусцілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на гадзіну раней, інфармуе ў Telegram «Маладзёжны блок», паведамляе «Еўрарадыё».

Маркелаў – актывіст Legalize Belarus. На выбарах у Палату прадстаўнікоў ён быў назіральнікам і даверанай асобай кандыдата ад «Моладзевага блоку» Стаса Шашка. 17 лістапада на выбарчым участку ў сталіцы актывіст абураўся няправільным, на яго думку, падлікам галасоў і прысутнасцю чалавека ў цывільным. У выніку яго жорстка затрымалі міліцыянеры і склалі пратакол.

Да Маркелава на Акрэсціна некалькі дзён не пускалі адваката. Падчас яго знаходжання за кратамі на актывіста склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 7 снежня на Кастрычніцкай плошчы.

вс