АКБ «АйПауэр» рыхтуюць да кансервацыі, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Пра гэта ён даведаўся ў СЭЗ «Брэст» – акумулятарны завод з'яўляецца яе рэзідэнтам, паведамляе mediabrest.by.
Па словах праваабаронцы, апошнія два дні з завода актыўна нешта вывозяць. І як патлумачыў намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандр Шукайла, будынак проста рыхтуюць да кансервацыі. Таму адтуль вывозяць сыравіну і паўфабрыкаты.
У хуткім часе павінны падрыхтаваць праект кансервацыі, у якім прапішуць, як гэта зрабіць і на які перыяд. Максімальны тэрмін кансервацыі – 3 гады.
Але далейшы лёс завода нікому невядомы: у будучыні, пасля вяртання сродкаў у інавацыйны фонд, могуць абвясціць аб банкруцтве, могуць прадаць іншаму інвестару. Таксама магчымы варыянт, што пасля раскансервацыі паспрабуюць увесці ў эксплуатацыю.
ав