Беларуская Служба

Актывісты ўкраінскай грамадзянскай супольнасці падтрымліваюць пратэсты ў Беларусі супраць інтэграцыі з Расіяй

30.12.2019 14:20
Змест дамоўленасці невядомы, што можа ўказваць на рэальную пагрозу будучай акупацыі Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: edar /pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія актывісты, якія пратэстуюць супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, атрымалі падтрымку ад Кіроўнага камітэту Украінскай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

У заяве гаворыцца пра сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, на якіх абмяркоўвалася магчымасць інтэграцыі двух краін. Змест дамоўленасці невядомы, што можа ўказваць на рэальную пагрозу будучай акупацыі Беларусі.

«Як прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Украіны, мы хочам выказаць падтрымку і салідарнасць грамадзянскай супольнасці Беларусі і ўсяму беларускаму народу ў іх намаганнях супрацьстаяць агрэсару і захаваць суверэнітэт Беларусі. Украінская нацыянальная платформа ФГС УП расцэньвае такія дзеянні Расіі як экспансію яе гібрыднай агрэсіі ў рэгіёне і спробы падарваць суверэнітэт краін Усходняга партнёрства і захаваць іх у сферы свайго ўплыву.

Гэтай заявай таксама хочам звярнуць увагу еўрапейскіх інстытуцый і міжнародных праваабарончых арганізацый на факт пераследу і арыштаў актывістаў, якія адбываюцца ў Беларусі, і звязаныя з гэтым рэпрэсіі, парушэнні правоў чалавека», – напісалі аўтары звароту.

eap-csf.org.ua/нг