Беларуская Служба

Хрысціянскія дэмакраты даслалі паштоўкі вязням Акрэсціна

31.12.2019 11:42
У Беларусі дзесяць чалавек сустракаюць Новы год за кратамі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй.
Аўдыё

Актывісты БХД даслалі віншавальныя паштоўкі ўдзельнікам пратэстаў за незалежнасць Беларусі, што прайшлі ў Мінску ў снежні.

«Адзначаць святы ў камеры далёка ад сям’і – гэта вельмі складана, але кожны з нас можа паўдзельнічаць у віншаваннях і дапамагчы палітвязням перажыць гэты складаны час больш весела», – адзначыла актывістка Надзея Гацак.

Хадэкі павіншавалі перадусім сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які да таго ж сустрэў у зняволенні дзень народзінаў. Але таксама віншаванні былі накіраваныя Алесю Чахольскаму, Яўгену Афнагелю, Максіму Урбановічу ды іншым.

«Годныя, смелыя людзі правядуць святы за кратамі за сваю любоў да Беларусі. Салідарнасць з кожным знаходзяцца ў палоне абаронцам незалежнасці. Праўда на нашым баку!» – заявіў актывіст Зміцер Казакевіч.

юл