Беларуская Служба

Мінадукацыі Беларусі плануе зменшыць нагрузку на школьнікаў

05.02.2020 14:27
Скарачацца нагрузка будзе ў тым ліку за кошт магчымага сумяшчэння выпускных экзаменаў з ЦТ.
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne)Shutterstock

Міністэрства адукацыі бачыць рэзервы для далейшага змяншэння нагрузкі на школьнікаў. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка на пасяджэнні калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Скарачацца нагрузка будзе ў тым ліку за кошт магчымага сумяшчэння выпускных экзаменаў з ЦТ, праінфармаваў міністр. Ён прывёў даныя незалежнага даследавання: большасць апытаных бацькоў, настаўнікаў і вучняў выказалася за гэтую прапанову. «Напрыклад, па адной з моваў, рускай або беларускай, і па матэматыцы», – адзначыў міністр. Знайшла падтрымку і ідэя са здачай выпускнога экзамену па замежнай мове ў вуснай форме.

Міністр лічыць неабходным адкарэктаваць вучэбную праграму па інфарматыцы. «Большасць сучасных дзяцей прыходзіць у школу, ужо валодаючы першаснымі навыкамі абыходжання з гаджэтамі», – сказаў Ігар Карпенка. Дзясятыя і адзінаццатыя класы з гэтага года могуць вучыць інфарматыку на базавым і павышаным узроўні. На думку міністра, такую магчымасць у рамках дадатковага профільнага навучання трэба даць восьмым і дзявятым класам. «І нават прадугледзець у гэтых класах вывучэнне некалькіх моваў праграмавання», – дадаў міністр.

БЕЛТА/нг