Беларуская Служба

Макей правёў перамовы з прэзідэнтам Балгарыі

06.02.2020 08:48
Гэта першы ў гісторыі афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Балгарыю.
Уладзімір Макей і старшыня Нацыянальнага сходу Балгарыі Цвета КараянчаваTwitter/@by_emb_bg


5 лютага Уладзімір Макей правёў перамовы з прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым. Яны не толькі абмеркавалі двухбаковыя адносіны краін, але пагаварылі і пра "бяспеку і стабільнасць нашага агульнага еўрапейскага кантынента", перадае Еўрарадыё. 

Макей таксама сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага сходу Балгарыі Цветай Караянчавай.

Гэта першы ў гісторыі афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Балгарыю.

эж