Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Сочы. Борт № 1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у 14:57, - паведамляюць naviny.by
7 лютага беларускага лідэра чакаюць перамовы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Асноўныя тэмы - пастаўкі ў Беларусь нафты і газу, кошт энергарэсурсаў, а таксама далейшыя крокі ў рамках «паглыбленай інтэграцыі».
Перад вылетам Лукашэнка правёў нараду па паліўна-энергетычных пытаннях.
Ён даручыў «эканамічнаму блоку ўрада і ўраду ў цэлым» падрыхтаваць планы па «рэагаванні на любы магчымы выклік», звязаны з паліўна-энергетычнай галіной.
«Галоўнае - захаваць мір і спакой у краіне, устойлівасць эканомікі і ўпэўненасць грамадзян у заўтрашнім дні», - перасцярог Лукашэнка.
яс