Беларуская Служба

Зніжак на расійскую нафту Беларусь не атрымае

07.02.2020 23:54
Аднак намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі заявіў, што краіны працягнуць кансультацыі па пытаннях інтэграцыі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aleksandr Rostemberskii

Беларусь не атрымае зніжак на пастаўкі расійскай нафты. Такі вынік перамоваў паміж кіраўнікамі Расіі і Беларусі. А. Лукашэнка і У. Пуцін сустрэліся 7 лютага ў Сочы, перадае Еўрарадыё. 

Вынікі перамоваў абвясціў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак. 

Паводле яго, праблемаў з пастаўкамі газу ў Беларусь не будзе. "Мы дамовіліся захаваць ўмовы пастаўкі газу згодна пагадненняў 2019 года", — сказаў расійскі чыноўнік. 

А вось на зніжкі пры пастаўках нафты Беларусь можа не разлічваць: гэта запатрабавала б дзяржаўнага рэгулявання такіх паставак, кажа Козак. Разам з тым расійскі ўрад паабяцаў садзейнічаць пастаўкам нафты ў Беларусь.

Таксама Козак дадаў, што Беларусь і Расія працягнуць кансультацыі па пытаннях інтэграцыі. 

Нагадаем, Беларусь і РФ не могуць дамовіцца аб пастаўках расійскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Праз гэта расійскія кампаніі прыпынілі пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, а Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся шукаць магчымасці альтэрнатыўных паставак энерганосбітаў.

эж

ЗША гатовыя паставіць Беларусі 100% нафты

01.02.2020 12:19
«ЗША хоча дапамагчы Беларусі пабудаваць суверэнную краіну. Нашы вытворцы энергетыкі гатовыя паставіць 100% нафты, якая вам патрэбная па канкурэнтных цэнах».