Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Парк Дружбы народаў у Мінску заняла вайсковая тэхніка

06.08.2020 09:23
Увечары ў чацвер там планавала правесці мітынг кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. 
4
4 жніўня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваннеPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Парк Дружбы народаў у Мінску заняла вайсковая тэхніка. Увечары ў чацвер там планавала правесці мітынг кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Аднак улады вырашылі арганізаваць якраз на гэтай пляцоўцы святкаванне Дня чыгуначных войскаў, якія ў Беларусі даўно не існуюць. Спроба прадстаўнікоў Ціханоўскай завесці ў парк апаратуру для мітынгу не ўдалася – супрацоўнікі ДАІ перакрылі заезды, паведамляе «Еўрарадыё».

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Вольга Кавалькова спрабуе высветліць, ці магчыма правесці мітынг на іншых пляцоўках у сталіцы, прадугледжаных для такіх мэтаў. А 14-й гадзіне штаб збярэцца, каб абмяркоўваць план дзеянняў.

вс