Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гродне спыніла працу беларуская крама 

04.12.2020 18:02
З 4 снежня не працуе гродзенская этнакрама  беларускіх сувеніраў “Цудоўня”, якая з’яўлялася адным з ведамых куточкаў беларушчыны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://vk.com/cu

Аб спыненні працы “Цудоўні” паведаміў яе супрацоўнік Антон ў сваім Facebook: арэндадаўца разарваў дамову арэнды.

Гаспадар крамы Андрэй Несцяровіч коратка пракаментаваў сітуацыю.

- Няма ніякіх канкрэтных прычын – указанне зверху.

Арэндатары з гэта ж будынка таксама здзіўлены тым, што арэнда перарваная так раптоўна пры тым, што “Цудоўня” не мела запазычанасці і тэрмін яе не скончыўся.

Некаторыя з іх выказалі версію, што гэта была не ініцыятыва арэндадаўцы, а на  яго, маўляў, націснулі з адпаведных кабінетаў. І вось што адзін з іх сказаў:

- Арэндадаўца павінен паставіцца з разуменнем. Я думаю, што яму б хацелася працаваць і далей, а не займацца рэпрэсіямі супраць актывістаў, бо гэта відавочна палітычная справа.

Больш пяці гадоў «Цудоўня» актыўна займалася папулярызацыяй беларускай культуры: на пляцоўцы крамы праходзілі гістарычныя і культуралагічныя лекцыі, прэзентацыі кніг, майстар-класы, выступы музыкаў ды іншыя мерапрыемствы.

Алесь Завіноўскі