Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палітвязню Яўгену Юшкевічу змянілі меру стрымання. Цяпер ён на волі

05.12.2020 14:35
Літаральна ўчора, 3 снежня, беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палітвязню Яўгену Юшкевічу пасля следчых дзеянняў змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, паведамляе „Вясна” са спасылкай на тэлеграм-канал блогера Антона Матолькі. Юшкевіча вызвалілі са следчага ізалятара пасля 10 дзён зняволення.

Яму інкрымінавалі ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), у якім статусе ён знаходзіцца цяпер – пакуль невядома.

Нагадаем, былога следчага Яўгена Юшкевіча затрымалі ў Мінску 25 лістапада. Адразу яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. З яго адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 27 лістапада стала вядома, што Яўгену Юшкевічу інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Літаральна ўчора, 3 снежня, беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.

Яўген Юшкевіч звольніўся са Следчага камітэта некалькі гадоў таму. Сёлета ён спрычыніўся да стварэння праекта БыХангэ, дапамагаў былым сілавікам уладкоўвацца ў грамадзянскім жыцці, а таксама вёў папулярны Тўіттэр з інсайдамі з МУС і СК, які цяпер недасяжны.

аз